Гу́тава (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Драгічынскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 14 км у напрамку на ўсход ад горада Драгічын, за 124 км ад Брэста, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын.

Насельніцтва 513 жыхароў, 46 двароў (1886) 787 жыхароў (1905) 332 жыхары (1921) 499 жыхароў, 196 двароў (1995) 504 жыхары, 201 двор (1997)

Гісторыя Першая згадка населенага пункта ў пісьмовых крыніцах адносіцца да 1502 года.

З 1795 па 1920 вёска была часткай Варацэвіцкай воласці Кобрынскага павета. У 60-я гады XIX стагоддзя ў Гутаўскай сельскай абшчыне пражывала 435 рэвізскіх душ (дзяржаўных сялян, 218 мужчын і 217 жанчын), якія раней адносіліся да восьмай Радагошскай сельскай абшчыны. У 1886 годзе ў вёсцы было 46 двароў, насельніцтва складала 513 чалавек. У 1905 годзе насельніцтва вёскі склала 787 чалавек.

З 1921 па 1939 год вёска была ў складзе Варацэвіцкай гміны Польшчы. У 1921 годзе ў населеным пункце пражывала 332 чалавекі (сярод іх 312 — праваслаўныя хрысціяне, 3 — каталікі, 17 — іудзеі). Як і ў 1921 годзе, у 30-я гады XX стагоддзя населены пункт налічваў 74 двары.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад і з’яўлялася цэнтрам Гутаўскага сельсаветаРешение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области» .

Помнікі гісторыі і культуры Драўляная Свята-Міхайлаўская царква (архітэктар М. В. Раманаў). Магіла ахвяр фашызму.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мікола Федзюковіч (1943—1997) — беларускі паэт, перакладчык. Ала Канстанцінаўна Кабаковіч (1943—1985) — беларускі літаратуразнавец, крытык, паэтэса, перакладчык.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Драгічынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна