«Вене́ра Міло́ская» (Афрадыта з вострава Мілас) — знакамітая старажытнагрэчаская скульптура, створаная прыблізна паміж 130 і 100 гадамі да нашай эры.

Гісторыя стварэння Шматлікія заваяванні Аляксандра Македонскага спрыялі распаўсюджванню грэчаскай культуры далёка за межамі Элады. З гэтага часу непасрэднымі суседзямі Грэцыі стала мноства розных народаў. Гэта прынесла новы рэалізм у мастацтва таго перыяду. Мастакі сталі аддаваць перавагу выяве розных граняў чалавечай прыроды. Нават статуі багінь зараз мелі чалавечыя твары.

Апісанне Статуя багіні кахання Афрадыты (сярэдзіна II ст. да н.э.), з белага мармуру. Лічыцца, што стваральнікам яе з'яўляецца скульптар Агесандр (ці Александрас) Антыяхійскі (надпіс неразборлівая). Перш прыпісвалася Праксіцелю.

Скульптура ўяўляе сабой тып Афрадыты Кнідскай (Venus pudica, Венера сарамлівая): багіня прытрымоўвае рукой адзенне, якое звалілася з яе (упершыню скульптуру такога тыпу вылепіў Праксіцель, каля 350 да н.э.). Прапорцыі — 86х69х93 пры росце 164 см.

Гісторыя знаходкі thumb|left|Месца, дзе была знойдзена статуя Была знойдзена ў 1820 г. на востраве Мілас (Мелас) — адным з Кікладскіх астравоў у Эгейскім моры пры наступных акалічнасцях:

Французскі марак Аліўе Вуцье вырашыў, сыдучы на бераг, пашукаць старажытнасці (у той час быў бум на старажытнасці) для продажы. На пару з мясцовым селянінам Ёргасам Кентротасам ён адкапаў статую на развалінах старажытнага амфітэатра. Вуцье паспрабаваў угаварыць капітана неадкладна плыць у Канстанцінопаль, каб атрымаць дазвол на вываз, але капітан адмовіўся і Вуцье махнуў рукой на сваю знаходку. Але іншы марскі афіцэр Жуль Дзюмон-Дэрвіль адправіўся ў Канстанцінопаль і атрымаў дазвол. Па вяртанні ён выявіў статую на рускім судне, капітану якога адзін турэцкі чыноўнік заплаціў, каб ён перавёз статую ў Канстанцінопаль. Пасля цяжкіх перамоў з астраўлянінамі, Дзюмон-Дэрвіль усёткі дамогся выкупу статуі. Пазней турэцкія ўлады, узвар'яваныя тым, што такая каштоўная знаходка пакінула іх, загадалі падвергнуць найбольш уплывовых жыхароў вострава Мілас публічнай лупцоўцы.Ланди Э. «Тайная жизнь великих художников», М. 2011, ISBN 978-5-98697-228-2. стр. 94

Рукі яе былі згублены ўжо пасля знаходкі, у момант канфлікту паміж французамі, якія жадалі адвезці яе ў сваю краіну, і туркамі (уладальнікамі вострава), якія мелі той ж намер.

Класіфікацыя і месцазнаходжанне Статуя была набыта ў 1821 годзе і ў наш час захоўваецца ў адмыслова падрыхтаванай для яе галерэі на 1-м паверсе Луўра. Код: LL 299 (Ma 399).

Напачатку статую аднеслі да класічнага перыяду (510-323 гг. да н.э.). Але апынулася, што са статуяй прывезлі і пастамент, на якім было напісана, што Аляксандр сын Менідэса, грамадзянін Антыёхіі на Меандры, зрабіў гэту статую. І апынулася, што статуя адносіцца да эліністычнага перыяду (323-146 гг. да н.э.). Пасля пастамент знік і дагэтуль не знойдзены.

Гл. таксама Ніка Самафракійская Афрадыта Кнідская Луўр

Спасылкі

Бязрукая Венера Мілоская (200 год да нашай эры)

Катэгорыя:Скульптуры па сюжэтах грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Скульптуры са збораў Луўра Катэгорыя:Скульптуры Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Скульптуры II стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Афрадыта