Роберт Шон Леанард (; , Вествуд, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, вядомы па сваёй ролі доктара Джэймса Уілсана ў тэлесерыяле «Доктар Хаус».
Біяграфія Роберт нарадзіўся ва Вествудзе, Нью-Джэрсі. Сын няні Джойс Пітэрсен і настаўніка іспанскай мовы Говарда Леанарда . Ён вырас у горадзе Рыджвуд, дзе ён вучыўся ў Рыджвудcкай вышэйшай школе да пераходу ў Фордхэнмскі ўніверсітэт, а пазней у Калумбійскі ўніверсітэт . Роберт узяў імя свайго брата Шона для Гільдыі кінаакцёраў ЗША, таму што яго імя супадала з імем іншага акцёра .
Іграе на сцэне з 12 гадоў. Удзельнічаў у шматлікіх брадвейскіх пастаноўках.
У 2001 годзе Леанард атрымаў прэстыжную амерыканскую тэатральную прэмію «Тоні» за ролю ў спектаклі паводле п’есы Тома Стопарда «Вынаходніцтва кахання» ().
Леанард сябруе з Х’ю Лоры, выканаўцам галоўнай ролі ў серыяле «Доктар Хаус» , і з акцёрам Ітанам Хоўкам, з якім яны разам здымаліся ў фільме «Таварыства мёртвых паэтаў», а пасля заснавалі тэатральную кампанію Malaparte. Леанард таксама даўні сябар Джэймса Уотэрстана, Стыва Зана і Фрэнка Уэйлі .
У жніўні 2008 года Леанард ажаніўся з Габрыелай Салік, якая прафесійна займаецца конным спортам.
Спасылкі
Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Тоні»