Азотная кіслата (HNO3) — моцная аднаасноўная кіслата. Цвёрдая азотная кіслата ўтварае 2 крышталічныя мадыфікацыі з монакліннай і рамбічнай рашоткамі.
Азотная кіслата змешваецца з вадой у любых суадносінах. У водных растворах яна практычна цалкам дысацыіруе на іёны. Утварае з вадой азеатропную сумесь з канцэнтрацыяй 68,4% і tкіп 120 °C пры атмасферным ціску. Вядомыя 2 цвёрдыя гідраты: монагідрат (HNO3·H2O) і трыгідрат (HNO3·3H2O).
Літаратура Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 10. // Азотная кіслата
Катэгорыя:Неарганічныя кіслародзмяшчальныя кіслоты Катэгорыя:Высоканебяспечныя рэчывы Катэгорыя:Злучэнні азоту Катэгорыя:Фатаграфічныя рэактывы Катэгорыя:Акісляльнікі