Павал Касцюкевіч, Павел Сяргеевіч Касцюкевіч (нар. 24 мая , ) — беларускі пісьменнік, перакладчык сучаснай ізраільскай і амерыканскай прозыПершую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч . Піша на беларускай мове.

Біяграфія Каля 10 гадоў жыў у Ізраілі, скончыў псіхалагічна-сацыялагічны факультэт Тэль-Авіўскага Акадэмічнага каледжа, таксама вывучаў рэкламную справу. У 2008 годзе вярнуўся ў Мінск. З 2011 г. — арт-дырэктар кнігарні «Ў». У 2011 годзе ажаніўся з Марыяй Мартысевіч, мае сыноў Сымона і Лявонаhttps://belisrael.info/?p=21000.

У сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Зборная РБ па негалоўных відах спорту»Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч. У 2019 годзе — адзін з лаўрэатаў прэміі «Празрысты ЭОЛ» за пераклад з іўрыта шэрагу апавяданняў Узі Вайля.

Творчасць

Аўтар кніг апавяданняў і аповесцяў, рамана «План Бабарозы»http://belisrael.info/?p=6410. Пераклаў на беларускую паасобныя творы У. Вайляhttp://belisrael.info/?p=15107, К. Вонегута, Э. Керэтаhttp://belisrael.info/?p=10378, Э. Кішонаhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=99638, Э. МанроЧырвоная сукенка ўзору 1946 года = (Red Dress—1946) : апавяданне / Перакл. з англ. П. Касцюкевіч. З дэбютнага зборніка Э. Манро «Танец шчаслівых ценяў ды іншыя гісторыі» (1968)., М. Шалева, вядомую ізраільскую песню «Залаты Іерусалім»http://belisrael.info/?p=11061 і інш.Касцюкевіч Павал Сяргеевіч .

Адзін з аўтараў альманаха «Беларус-2008».

Спасылкі

Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з іўрыта