Фазі́ль Абду́лавіч Іскандэ́р (; нар. , , Абхазія — , Перадзелкіна, Масква, Расія) — рускі пісьменнік.

Біяграфія Бацька Фазіля быў дэпартаваны ў 1938 годзе з СССР разам з іншымі асобамі іранскага паходжання. Фазіля выхоўвалі сваякі па матчынай лініі. Скончыў Сухумскую школу з залатым медалем, паступіў у Маскоўскі бібліятэчны інстытут, у 1951 годзе перавёўся ў Літаратурны інстытут імя Горкага, які скончыў у 1954 годзе. Працаваў у газетах «Бранскі камсамолец», «Курская праўда». У 1956 годзе вяртаецца ў Сухумі, працуе ў Абхазскім літаратурным выдавецтве. З 1956 года рэгулярна публікуе вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У 1957 годзе прыняты ў СП СССР.

Іскандэр — вядомы абхазскі інтэлектуал, дыстанцыяваў сябе ад Абхазскіх сепаратысцкіх рухаў у канцы 1980-х і крытыкаваў як грузінскіх, так і абхазскіх камуністаў за іх этнічныя забабоны. Папярэджваў, што Абхазія можа стаць новым Нагорным Карабахам. Аднак, Іскандэр не быў успрыняты сур'ёзна ніводным з канфліктуючых бакоў і крытыкаваўся суайчыннікамі.

Цяпер жыве ў Маскве.

Творчасць Пісаў у асноўным на рускай мове. З 1956 года рэгулярна публікаваў вершы ў журнале «Літаратурная Абхазія». У колішнім СССР вядомы за яскравае апісанне каўказскага жыцця.

Фазіль Іскандэр аўтар сусветна вядомай навелы «Сандро з Чагема», якая распавядае пра жыццё выдуманай абхазскай вёскі ад пачатку XX ст. і да 1970-х. Гэты хаатычны, пацешны і іранічны твор дазволіў некаторым крытыкам называць Іскандэра «Абхазскім Габрыэлем Маркесам», хаця фактычна, стандартныя прыкметы магічнага рэалізму не відавочныя ў тэксце.

Узнагароды Лаўрэат Пушкінскай прэміяй (1993), прэміі «Трыумф» (1999).

Бібліяграфія 1973—1988 — раман Сандро з Чагема (Сандро из Чегема) 1966 — зборнік апавяданняў Трынаццаты подзвіг Геракла (Тринадцатый подвиг Геракла)

Сатырычныя аповесці 1966 — Сузор'е Казлатура (Созвездие Козлотура) 1987 — Тру́сы і ўдавы (Кролики и удавы) 1993 — Чалавек і яго наваколлі (Человек и его окрестности)

Зборнікі вершаў 1957 — Горныя сцежкі (Горные тропы) 1966 — Золкі зямлі (Зори земли)

Спасылкі

Тэксты твораў Фазіля Іскандэра

Катэгорыя:Пісьменнікі СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР Катэгорыя:Пісьменнікі Абхазіі Катэгорыя:Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад акруг Грузіі Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Асобы на манетах