Людвіно́ва. Сустракаецца таксама варыянт Лідвіно́ў, м. (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Папінскага сельсавета.

Некаторы час вёска была маёнткам памешчыка Пятра Ажэшкі. У Людвінаве жыла польская пісьменніца Эліза Ажэшка, жонка Пятра Ажэшкі, яе памяць ушанавана мемарыяльным каменем з надпісам: «Тут, у вёсцы Людвінава ў перыяд з 1858 па 1864 гады пражывала пісьменніца, выдатны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху на Беларусі — Эліза Ажэшка (1848—1910 гг.)». Улетку 1863 года ў маёнтку Ажэшка знайшоў сабе часовы прытулак кіраўнік і ўдзельнік паўстання Рамуальд Траўгут.

Крыніцы

Спасылкі

Глобус Беларусі, Людвінава, фотаздымкі

Катэгорыя:Папінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна