Прусак, таксама Таракан рыжыНапісанне Прусак, Таракан рыжы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.13. Мн., 2001, С.51 (Blattella germanica) — нялётнае насякомае сямейства тараканавыя, шырока распаўсюджаны сінантропны арганізм.
Апісанне Колер буры, пярэднеспінка больш светлая, з двума карычневымі падоўжнымі плямамі; канечнасці буравата-жоўтыя; ніжнія крылы дымчатыя, у самца пярэднеспінка меншая, прадаўгаватая, у самкі амаль паўкруглая. Даўжыня цела самца 13—16 мм, самкі 11—13 мм. Самка носіць з сабой на працягу некалькіх тыдняў яйцавую камеру (аатэку), якая заключае ў сабе 30—40 яец, і пакідае яе тады, калі з большасці яец разаўюцца лічынкі. Лічынкі ліняюць 7 разоў (першая лінька адбываецца ўнутры капсулы), на што сыходзіць каля 4 месяцаў.
Распаўсюджанне Радзімай таракана з’яўляецца Паўднёвая Азія, у XVIII стагоддзі ён быў завезены ў Еўропу і Паўночную Амерыку, дзе шырока размножыўся ў селішчах чалавека. Пры паніжэнні тэмпературы ніжэй −5 °C прусак гіне, таму ў халодным паўночным клімаце ён можа жыць толькі ў дамах з ацяпленнем. Вядзе пераважна начны спосаб жыцця. Сілкуецца пераважна рэчывамі расліннага паходжання. Можа пашкоджваць харчовыя прадукты і пакаёвыя расліны.
Зноскі
Катэгорыя:Тараканавыя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1767 годзе Катэгорыя:Сінантропныя віды