Конны помнік маршалу Манергейму () устаноўлены на праспекце Манергейма ў Хельсінкі.

Упершыню ідэя пра ўзвядзенне помніка ўзнікла ў 1930 годзе, аднак так і не была рэалізавана. Да праекта помніка маршалу вярнуліся ўжо пасля яго смерці. Яго аўтарам стаў скульптар Айма Тукіяйнен. Адкрыццё помніка адбылося 4 чэрвеня 1960 года ў гонар 93-й гадавіны з дня нараджэння маршала Манергейма. Агульная вышыня бронзавага помніка разам з гранітным пастаментам складае 11,7 метраў. У 1998 годзе недалёка ад статуі быў адкрыты музей сучаснага мастацтва Кіясма.

Гл. таксама Карл Густаў Манергейм

Манергейм Катэгорыя:Помнікі Хельсінкі