thumb|300px|Віла Медычы. Від з боку парку. Французская акадэмія ў Рыме () — французская акадэмія мастацтваў на віле Медычы, на ўзгорку Пінча ў Рыме.
Гісторыя
Акадэмія заснавана ў палацы Капраніка () у 1666 годзе ўказам французскага караля Людовікам XIV. У першыя гады акадэмію ўзначальвалі прыдворныя мастакі Шарль Эрар і Наэль Куапель. З XVII па XIX стагоддзі Акадэмія з'яўлялася вяршыняй навучання для выбраных французскіх мастакоў, якія выйгралі прэстыжную Рымскую прэмію (). Пераможцы ўзнагароджваліся навучаннем на працягу 3, 4, ці 5 гадоў (у залежнасці ад дысцыпліны) у Вечным Горадзе для вывучэння мастацтва і архітэктуры. Іх звалі (і завуць) пенсіянерамі Акадэміі ().
Да 1737 года Акадэмія размяшчалася ў палацы Капраніка, а з 1737 па 1793 года — у палацы Манчыні (). У 1803 годзе ў мэтах захавання ад пагрозы Французскай Рэвалюцыі Напалеон Банапарт перамясціў Акадэмію на Вілу Медычы. Маладым французскім мастакам падаваліся магчымасці сузіраць і капіраваць шэдэўры антычнасці ці Адраджэння, адпраўляючы плады свайго натхнення назад ў Парыж. У 1835-40 гг. акадэмію ўзначальваў Энгр.
Падчас Першай сусветнай вайны Рымская прэмія не ўручалася, а падчас наступнай сусветнай вайны Мусаліні адабраў вілу ў французаў, вымусіўшы пенсіянераў перабрацца ў Ніцу. Канчаткова Рымская прэмія была скасавана міністрам А. Мальро ў 1968 годзе. Уладанне вілай Медычы парыжская Акадэмія выяўленчых мастацтваў і Інстытут Францыі перадалі міністэрству культуры і Французскай рэспубліцы.
У канцы XX стагоддзя ў традыцыйны круг дысцыплін (жывапіс, скульптура, архітэктура, гравіроўка медаляў, гравіроўка каштоўных камянёў, музычная кампазіцыя) былі ўведзены новыя: гісторыя мастацтва, археалогія, літаратура, драматургія, фатаграфія, кіно, відэа, рэстаўрацыя, пісьменнасць і нават кулінарыя. На навучанне ў Акадэмію прымаюцца ўжо не на аснове конкурсу, а па заяўцы. Працягласць навучання вар'іруецца ад 6 да 18 месяцаў, радзей адзін ці два гады.
Гл. таксама Амерыканская акадэмія ў Рыме — установа, створанае па вобразу і падабенству Французскай акадэміі ў 1894 годзе
Спасылкі Французская Акадэмія ў Рыме - Віла Медычы (фр., іт., англ.)
Катэгорыя:З’явіліся ў 1666 годзе Катэгорыя:Культура Рыма Катэгорыя:Гісторыя жывапісу Катэгорыя:Гісторыя Францыі