Каша́н (перс. کاشان) — горад у цэнтральным Іране, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага шахрыстану. Насельніцтва - 248 789 чал. (2006 г.).

Гісторыя Першыя паселішчы на месцы Кашана ўзніклі ў глыбокай старажытнасці. Найбольш вядомае знаходзілася на ўзгор'і Тэпе-е-Сіалк. Аднак першая пісьмовая ўзгадка адносіцца толькі да XI ст., калі сельджукскі султан Малік Шах I заснаваў крэпасць Джалалі. Вакол яе хутка вырас горад, які ўжо ў сельджукскі перыяд быў знакаміты ганчарнымі і тэкстыльнымі вырабамі. Лічыцца, што назва паходзіць ад персідскага слова кашы «чарапіца».

На працягу сваёй гісторыі Кашан двойчы цалкам знішчаўся. У кан. XVI — пач. XVII стст. ён быў адноўлены іранскім шахам Абасам I. У 1779 г. быў практычна разбураны землятрусам, пасля чаго нанава населены, у тым ліку прымусова, — прадстаўнікамі гандлярскага і рамесніцкага паходжання.

Эканоміка Значны транспартны вузел. Буйная і рамесная вытворчасць люстравых фаянсаў, вырабаў з медзі, дыванаў і тканін.

Адукацыя Вышэйшыя навучальныя ўстановы: Кашанскі ўніверсітэт, Кашанскі ўніверсітэт медыцынскіх навук, Ісламскі ўніверсітэт Азад.

Выдатныя мясціны Стары гліняны горад XIX - перш. пал. XX стст., які ўключае гарадскі базар, шэраг храмавых комплексаў, маўзалеяў, купецкіх рэзідэнцый, гарадскую сцяну Крэпасць Джалалі (XI ст.) Мінарэт Зейнадын (XI ст.) Мячэць Мейдан (XIII ст.) Маўзалей Хабіб ібн Мусы (XIII ст.), дзе, згодна традыцыі, пахаваны Абас I Вялікі (пач. XVII ст.) Сад Фін (XVI ст.) Археалагічны комплекс Сіялк Каля Кашана знаходзіцца этнаграфічная вёска Аб'янэ

Спасылкі Афіцыйны сайт Кашан на сайце ЮНЕСКА Беларускі вандроўнік у Кашане

Катэгорыя:Гарады Ірана