Банда́рныя вы́рабы — драўляныя ёмістасці і посуд, вырабленыя з драўляных клёпак для вадкіх і сыпучых рэчываў, бытавых патрэб.

Па форме клёпак, якія могуць быць падоўжанымі трапецападобнымі і акруглымі выпуклымі, магчыма падзяліць на кадзепадобныя (канічнай формы), бачарныя (пукатыя).

Паводле прызначэння: ёмістасці для вады і вадкасцей — транспартная бочка, кадушка, вядро, біклага, барылка, конаўка; ёмістасці для сельскагаспадарчых прадуктаў — кадзь, бочка, бачурка, кубелец; ёмістасці для бытавых патрэб — кубел, жлукта, цэбар, дзяжа, бойка, бельчык, ражка і інш.; меры ёмістасці — карэц, гарнец, асьміна.

Некаторыя бандарныя вырабы аздабляліся разьбой, размалёўкай, выпальваннем.

У сучаснасці месца большасці драўляных бандарных вырабаў занялі ёмістасці з металу, пластмас, шкла, фарфору і інш.

Літаратура

Калядзінскі Л. У. Бандарныя вырабы //

Катэгорыя:Ёмістасці