МарошкаНапісанне Марошка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.129 ці Маліна прыземістая, Марошка прысадзістая (Rubus chamaemorus) — від шматгадовых травяністых раслін з роду сямейства .
Назва Навуковая відавая назва паходзіць ад («на зямлі») і («шаўкоўніца»). «Марошка» адначасова назва расліны і яе пладоў.
Батанічнае апісанне
Травяністая або паўхмызняковая шматгадовая двухдомная расліна з доўгім і тонкім паўзучым карэнішчам вышынёй 8-25 смДикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил., з паўзучым карэнішчам і сцяблом, якое развіваецца штогод падчас цвіцення.
Сцёблы кароткаапушаныя, тонкія, прамастойкія, з двума-трыма лістамі і адной верхавіннай кветкай з белымі пялёсткамі. Такім чынам, утвараецца па адной ягадзе на сцябле.
Лісце цэльнае, маршчыністае круглява-пупышкападобнае, пяціпялёсткавае, па краі няроўна-гародчатае.
Кветкі аднаполыя, адзінкавыя, белыя. Тычынкавыя і песцікавыя кветкі знаходзяцца на розных раслінах, мужчынскія кветкі троху буйней. Чашалісцікаў і пялёсткаў па пяць; тычынкі і песцікі шматлікія. Цвіце ў чэрвені — ліпені, а праз 40-45 дзён спеюць ягады.
Плод — зборная касцянка дыяметрам 1,5 см, формай нагадвае плады маліны, але адрозніваецца асаблівым пахам і смакам, салодкая; няспелыя ягады — чырвоныя, а спелыя — аранжавага колеру, амаль празрыстыя, нагадваюць чысты яркі бурштын, з ружовым бокам. Ягады тры разы мяняюць свой колер. Ураджайнасць ягад дасягае нярэдка 1000 кг з 1 га.
Не любіць дождж і вецер, асабліва — замаразкі.
Квітнее ў маі-чэрвені, збіраюць ягады ў ліпені-жніўні, карані нарыхтоўваюць глыбокай восенню.
Шкоднікі
Лісце марошкі з’яўляецца кормам для вусеняў некаторых відаў матылькоў відаў. У молі няма іншых вядомых харчовых раслін. Сярод іншых відаў можна назваць , і .
Распаўсюджанне
Ягада не любіць спякоту, таму, у асноўным, яе можна сустрэць толькі ў тых рэгіёнах, дзе сярэднясутачная тэмпература ўлетку не падымаецца вышэй за 20 градусаў. Марошка вытрымлівае халодныя тэмпературы ніжэй за −40 °C, але адчувальная да солі і сухіх умоў. Яна расце на балотах, маршах і вільготных лугах і патрабуе сонечнай экспазіцыі ў кіслай зямлі (паміж 3,5 і 5 pH).
Марошка расце ў паўночным паўшар’і ад 78°N да прыкладна 55°N на балоце. У вельмі рэдкіх выпадках сустракаецца аж да 44°N, у асноўным у горных раёнах.
Арэал ахоплівае пераважна сярэднюю паласу еўрапейскай часткі Расіі, таксама яе поўнач, Сібір і Далёкі УсходМорошка приземистая в Беларуси: проблемы сохранения и воспроизводства .
У Еўропе яна расце ў паўночных краінах, краінах Балтыі, паўднёвай частцы Грэнландыі і Беларусі. Сустракаецца ў нямецкіх далінах Везера і Эльбы, дзе знаходзіцца пад аховай закона, і ў пустках Вялікабрытаніі і Ірландыі
У Азіі сустракаецца ў паўночнай частцы Расіі на ўсход у бок Ціхага акіяна. Невялікія папуляцыі сустракаюцца таксама далей на поўдзень, як батанічны рудымент Ледніковага перыяду.
У Паўночнай Амерыцы марошка дзіка расце на большай частцы Паўночнай Канады, Аляскі, у Паўночнай Мінесоце, Нью-Хэмпшыры і Мэне. Ёсць гістарычны запіс пра невялікую папуляцыю, якая раней расла на Лонг-Айлэндзе на ўсход ад Нью-ЁркаBiota of North America Program 2014 state-level distribution mapBiota of North America Program 2014 county distribution map.
Сустракаецца на тарфяных балотах, забалочаных лясах, мохавых і хмызняковых тундрах у арктычнай і паўночнай лясной паласе паўночнага паўшар’я па паўночных аколіцах.
Ягаднікі марошкі суседнічаюць з брусніцамі, чарніцамі, буякамі, побач часта расце багун, шмат сфагнавых мхоў. Такія месцы — улюбёныя пашы белых курапатак і такуючых глушцоў.
У класіфікацыі раслінных супольнасцей для альянсу Oxycocco-Empetrion, асацыяцыі Empetro-Trichophoretum austriaciWładysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14439-4..
Хімічны склад
У спелых ягадах утрымліваюцца цукры (4-5 %), бялкі (0,8 %), клятчатка (3,8 %), арганічныя кіслоты: яблычная, лімонная — (0,7-0,8 %); вітаміны: С (30-200 мг%), В (0,02 мг%), РР (0,15 %), А; мінеральныя рэчывы: шмат калію, фосфар, жалеза, кобальт, антацыяны, дубільныя і пекцінавыя рэчывы, утрыманне якіх адрозніваецца ў розных рэгіёнах у залежнасці ад балансу сонечнага святла, дажджу і тэмпературы. Прысутнічаюць і .
Варыяцыі генатыпу марошкі таксама могуць ўплываць на склад, асабліва для элагітанінаў, сангуіну H-6, антацыянаў і .
Поліфенольныя экстракты марошкі паляпшаюць яе ўласцівасці да захоўвання ў свежым выглядзе. Таксама ўтрымлівае прынамсі 14 лятучых рэчываў, уключаючы ванілін, адказны за водар марошкі.
Размнажэнне
Шырокае распаўсюджванне адбываецца за кошт пераносу насення птушкамі і сысунамі. Далейшае размнажэнне магчыма таксама праз яе карэнішчы, якія могуць развівацца ў шырокія ягадныя плямы. Тронкі ў маі або жніўні здольныя ўтвараць генетычныя клоны мацярынскай расліны.
Збор ягад на дзяржаўных землях
У некаторых паўночных еўрапейскіх краінах, такіх як Нарвегія, агульная палітыка датычна недраўніннай лясной прадукцыі дазваляе кожнаму ахвочаму збіраць марошку на дзяржаўнай зямлі і есці яе на месцы, але толькі мясцовыя жыхары могуць транспартаваць ягады з гэтых месцаў і толькі спелыя ягады могуць быць сабраны.
Культывацыя
Нягледзячы на вялікі попыт як прысмакі (асабліва ў Нарвегіі і Фінляндыі), марошка шырока не культывуецца і з’яўляецца, найперш, дзікай раслінай. Аптовыя цэны вар’іруюцца ў шырокім дыяпазоне, зыходзячы з памеру гадавога ўраджаю, напрыклад, у 2004 годзе яны складалі каля €10/кг.
З сярэдзіны 1990-х гадоў гэты від з’яўляецца складовай часткай шматнацыянальнага даследчага праекта. Нарвежскі ўрад, у супрацоўніцтве з фінскімі, шведскімі і шатландскімі калегамі працуе над магчымасцю камерцыйнай вытворчасці розных лясных ягад (Нарвегія імпартуе з Фінляндыі 200—300 тон марошкі на год). Пачынаючы з 2002 года, некаторыя сарты сталі даступнымі для фермераў, у прыватнасці, «Apolto» (мужчынскі), «Fjellgull» (жаночы) і «Fjordgull» (жаночы). Марошку можна вырошчваць у арктычных раёнах, дзе мала іншых культур, напрыклад уздоўж паўночнага ўзбярэжжа Нарвегіі.
Выкарыстанне
Збіраюць ягаду марошкі ў ліпені, пакуль яна чырвона-жоўтая, выбарачна, па меры паспявання. Збор доўжыцца толькі 10-14 дзён, затым ягада пераспявае і робіцца занадта мяккай для збору.
Марошку можна захоўваць замарозіўшы або зварыўшы з яе варэнне або сок. У прахалодным месцы яна выдатна захоўваецца ў драблёным стане ва ўласным соку нават без дадавання цукру.
У кулінарыі
Плады з добрым смакам, выкарыстоўваюць ў розных выглядах (свежымі, у выглядзе варэння, соку, павідла, джэму, кампоту, віна, жэле). Доўга захоўваецца ў .
Прыгожая і яркая ягада таксама выкарыстоўваецца і як упрыгажэнне для страў.
У Фінляндыі з марошкавым жэле ці свежай марошкай сервіруюць традыцыйны лапландскі сыр. У Швецыі марошкавы джэм выкарыстоўваюць як топінг для марожанага, бліноў, аладак і вафляў. У Нарвегіі марошку часта змешваюць з і цукрам, каб падаваць як дэсерт пад назвай «» (марошкавыя вяршкі), як варэнне або як інгрэдыент дамашняга марожанага. Марошкавы ёгурт «molte-/multeyoughurt» прадаецца ў нарвежскіх крамах.
У канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор марошку выкарыстоўваюць, каб біць пірагі і варэнне.
Народы юпік змешваюць ягады марошкі з тлушчам ластаногіх і паўночных аленяў (апошні наразаюць і узбіваюць з тлушчам ластаногіх) і цукрам, каб зрабіць «эскімоскае марожанае» ці .
З-за высокага ўтрымання вітаміну C ягады з’яўляюцца важным традыцыйным харчовым рэсурсам юпік і шануецца паўночнымі маракамі і карэннымі народамі поўначы. Утрыманне поліфенолаў, у тым ліку бензойнай кіслаты, верагодна, служыць натуральным кансервантам харчовых прадуктаў, прыгатаваных з ягад.
Алкагольныя напоі
У Фінляндыі і Швецыі выпускаюць традыцыйныя марошкавыя лікёры, папулярныя сярод замежных турыстаў, такія як «» (Фінляндыя). Яны адметны моцным смакам і высокім утрыманнем цукру. Марошка выкарыстоўваецца як араматызатар для вырабу акавіты. На паўночным усходзе Квебека, марошкавы лікёр вядомы, як chicoutai ( назва).
У медыцыне
Марошка — крыніца карысных, гаючых рэчываў; так, вітаміну C у марошцы ў тры разы больш за апельсіны.
Марошка з поспехам выкарыстоўваецца ў дыетычным і лячэбным харчаванні. Рэкамендуецца ўключаць яе ў рацыён тым, хто цярпіць на авітаміноз, страўнікава-кішачныя і сардэчна-сасудзістыя захворваннямі. Салодкая ягада таксама знайшла прымяненне як супрацьзапаленчы сродак — яна паляпшае стан хворых на ангіну, грып і прастуду.
Акрамя таго марошка дапамагае пры апёках і атручэнні (у тым ліку цяжкімі металамі). Сок марошкі ўжываюць вонкава пры каросце, а спелыя плады валодаюць патагонным, мачагонным, супрацьмікробным, мацавальным і спазмалітычным дзеяннем. Яны ўмацоўваюць імунную сістэму і падвышаюць згусальнасць крыві.
Лісце марошкі валодае ранагаючым, кровасуцішальным, звязальным, мачагонным і супрацьзапаленчым дзеяннем. Адвар лісця прызначаюць пры цыстыце, парушэнні абмену рэчываў, падагры і дыярэі. У тандэме з рыбіным тлушчам, свежае лісце марошкі ліквідуе гнойныя нарывы.
Яшчэ ягада марошка карысна цяжарным, бо змяшчае такаферолы, якія неабходныя для нармальнага цячэння цяжарнасці і нараджэння здаровага дзіцяці. Акрамя таго, у ёй ёсць жалеза, дзякуючы чаму яе выкарыстоўваюць пры лячэнні малакроўя (анеміі).
Ягада дзякуючы свайму багатаму складу, спадабалася і касметолагам — выцяжкі з яе ўваходзяць у склады розных масак, крэмаў, шампуняў, геляў і іншых сродкаў.
Марошка супрацьпаказаная хворым на язву страўніка і гастрыты з падвышанай кіслотнасцю. Ягады варта асцярожна ўжываць людзям, схільным да алергіі.
Іншае
Кветкі марошкі даюць меданосным пчолам нектар і пылок. Мядовая прадуктыўнасць квітнеючых зараснікаў дасягае 80-100 кг з 1 гектара. Мёд празрысты і прыемны на смак.
Каштоўны алей насення марошкі выкарыстоўваецца для вырабу касметыкі.
Ахова Уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.
У культуры
Марошка — любімая ягада Аляксандра Пушкінa. Вядома, што перад смерцю ён папрасіў мочанай марошкі.
З 1999 года Манетны двор Фінляндыі чаканіць манету наміналам у 2 еўра з выявай марошкі, створанай архітэктарам і дызайнерам Описание монеты 2 евро, Финляндия (1 серия) на сайте «Информационный каталог евро» .
У фінскай абшчыне праводзіцца штогадовы фестываль марошкі.
Марошка намалявана на карціне «Курапатка і марошка».
У літаратуры
Нямецкая драма мае назву «» (Salmonberries, 1991)
Раман Сары Лідман называецца «Край марошкі» (Hjortronlandet, 1955)
Інакенцій Аненскі ў вершы «Нервы» згадвае марошку.
У геральдыцы і філатэліі Марошка выяўлена на гербах некалькіх адміністрацыйных адзінак Нарвегіі і Фінляндыі. У 1982 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай марошкі.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
Спасылкі
Марошка на сайце Супольнасці аматараў этнічнай культуры карэнных народаў Поўначы
Катэгорыя:Кусцікі Катэгорыя:Маліна Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Харчовыя расліны Катэгорыя:Сельскагаспадарчыя культуры Катэгорыя:Расліны на марках