Нінурта (шумер., літаральна «валадар зямлі») — бог вайны і ўрадлівасці ў шумера-акадскай міфалогіі.

Згодна з міфам аб Энлілю і Нінліль, быў імі зачаты пад час знаходжання ў падземным свеце, таму вымушаны там застацца. Блізкі да свайго брата Ніназу. Лічыўся заступнікам і вучыцелем земляробаў. Як бог вайны, супрацьстаяў горным народам.

Галоўны цэнтр шанавання — шумерскі горад Ніпур.

Катэгорыя:Багі смерці і замагільнага свету Катэгорыя:Багі паводле алфавіта Катэгорыя:Міфалогія Блізкага Усходу Катэгорыя:Шумерская міфалогія Катэгорыя:Багі земляробства