Кубак Францыі па футболе () або Кубак Шарля Сімона () — штогадовае спаборніцтва для французскіх футбольных клубаў, якое праводзіцца Федэрацыяй футбола Францыі з 1918 года. Кубак не прайшоў толькі адзіны раз — у 1992 годзе. Тады ў паўфінальнай гульні паміж «Бастыяй» і «Марселем» павалілася трыбуна стадыёна «Стад Арман-Сезар». Загінулі 15 чалавек і больш за 1 500 былі паранены. Далейшы розыгрыш вырашылі не праводзіць.

У Кубку маюць права ўдзельнічаць прафесійныя футбольныя клубы, а таксама аматарскія футбольныя клубы. Пераможца Кубка перад пачаткам наступнага сезону гуляе з чэмпіёнам Францыі ў Суперкубку Францыі і атрымлівае права выступіць у Лізе Еўропы. Прыз на Кубак Францыі з’яўляецца пераходзячым прызам. Узамен пераходзячага прыза ўручаецца яго копія.

Спасылкі Кубак Францыі на сайце FFF Кубак Францыі на сайце LFP Кубак Францыі. Статыстыка

Францыя Катэгорыя:Футбол у Францыі