__NOTOC__ 29 верасня — дзвесце семдзесят другі (дзвесце семдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі right|thumb|120px|Аркуш Статута ВКЛ 1529: Зацверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў феадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасці. 1621: Паводле Хоцінскага дагавору Рэч Паспалітая абавязалася перад Асманскай імперыяй стрымліваць запарожскіх казакаў ад нападаў на Крымскае ханства. 1772: Першы падзел Рэчы Паспалітай зацверджаны Сеймам. 1783: Заснаванне княгіняй К. Р. Дашкавай Расійскай Акадэміі навук. 1908: Дэкрэтам Папы Рымскага Пія X заснаваны афіцыйны бюлетэнь Святога Прастола Acta Apostolicae Sedis. 1938: Падпісаны Мюнхенскі дагавор, Італія, Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся з анексіяй Судэцкай вобласці Чэхаславакіі Германіяй. 1939: Знішчаны абраз Будслаўскай Маці Божай (адрэстаўраваны ў 1991), адна з галоўных хрысціянскіх святыняў Беларусі, атрад чырвонаармейцаў расстраляў цудатворны абраз. 1941: Масавы расстрэл нацыстамі мірных жыхароў ва ўрочышчы Бабін Яр (цяпер у межах Кіева). 1963: Савецкая атамная падводная лодка «К-181» (камандзір Ю. А. Сысоеў) усплыла на Паўночным полюсе. 1977: Выведзена на арбіту савецкая арбітальная станцыя «Салют-6».
Нарадзіліся thumb|left|120px|Энрыка Фермі 1511: Мігель Сервет, іспанскі мысляр і ўрач 1547: Мігель Сервантэс, іспанскі пісьменнік, раманіст, драматург і паэт 1703: Франсуа Бушэ, французскі мастак 1786: Гуадалупэ Вікторыя, першы прэзідэнт Мексікі 1804: Джавані Карнавалі, італьянскі жывапісец 1810: Элізабэт Гаскел, англійская пісьменніца (пам. 12.11.1865) 1815: Андрэас Ахенбах, нямецкі мастак 1820: Іван Забелін, рускі гісторык, археолаг, калекцыянер, арганізатар музейнай справы 1823: Уладзіслаў Сыракомля, беларускі і польскі паэт (пам. 15.9.1862) 1843: Міхаіл Скобелеў рускі военачальнік 1857: Канстанцін Цыялкоўскі, рускі навуковец, тэарэтык касманаўтыкі 1880: Сяргей Сахараў, беларускі фалькларыст і педагог (пам. 22.4.1954) 1881: Аляксандр Канальт, нямецкі мастак 1891: Аркадзь Смоліч, беларускі навуковец, палітычны і грамадскі дзеяч (пам. 17.6.1938) 1901: Энрыка Фермі, італьянскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы 1907: Міхаіл Натарэвіч, савецкі жывапісец і педагог родам з Беларусі, вучань Юдэля Пэна (пам. 23.2.1979) 1922: Эстэр Бранд, паўднёваафрыканская лёгкаатлетка 1923: Арсень Лабовіч, беларускі тэатразнавец 1931: Фаіна Кірылава, беларускі матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі 1932: Міхась Рагалевіч, беларускі мастак (пам. 2010) 1935: Гілель Фюрстэнберг, амерыкана-ізраільскі матэматык 1935: Мілен Дэманжо, французская актрыса 1936: Сільвіа Берлусконі, італьянскі палітык, бізнесмен 1936: Ала Дзямідава, руская актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР 1943: Лех Валенса, польскі палітычны дзеяч 1946: Іван Гайшун, беларускі матэматык 1952: Моніка Цэрт, нямецкая лёгкаатлетка 1954: Джэфры Марсі, амерыканскі астраном 1958: Адам Глобус, беларускі пісьменнік 1959: Вітаўт Мартыненка, беларускі журналіст, пісьменнік, паэт
Памерлі
855: Лотар I (нар. 795) 1910: Уінслоў Хомер, амерыканскі мастак 1913: Рудольф Дызель, нямецкі вынаходнік (нар. 18.3.1858) 1930: Ілья Рэпін, рускі мастак (нар. 24.7(5.8).1844) 1953: Эрнст Рэйтэр, нямецкі палітык 1972: Аляксандр Кобздзей, польскі мастак 1981: Біл Шэнклі, шатландскі футбольны трэнер (нар. 2.9.1913) 1997: Рой Ліхтэнштэйн, амерыканскі мастак 2010: Тоні Кёрціс, амерыканскі кінаакцёр 2010: Жорж Шарпак, французскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (нар. 1.8.1924) 2011: Таццяна Ліёзнава, савецкі кінарэжысёр (нар. 20.7.1924) 2017: Дзмітрый Смольскі, беларускі кампазітар (нар. 25.7.1937)
Святкуюць Англія, Міхайлаў Дзень (на абед падаюць гусакоў, пачатак навучальных заняткаў у ВНУ). Бруней, Дзень Канстытуцыі.
929