Стынг (анг. Sting — «джала»; сапраўднае імя Гордан Мэцью Томас Самнер, англ. Gordon Matthew Thomas Sumner; , Ньюкасл-эпон-Тайн) — брытанскі рок-музыкант і акцёр, лідар гурта The Police у 1976—1984 гадах. З 1984 года выступае сольна.

Біяграфія Музыкант нарадзіўся 2 кастрычніка 1951 г. ў партовым горадзе Ньюкасл-эпон-Тайн — буйным індустрыяльным цэнтры на поўначы Англіі. Бацька Эрнэст Мэцью Самнер доўгія гады працаваў мантажнікам у мясцовай машынабудаўнічай кампаніі. Пазней ён набыў невялікі малочную краму. Маці Одры працавала цырульнікам і медсястрой.

У яе была класічная музычная адукацыя, маці здолела развіць прыродныя здольнасці сына, навучаючы яго гульні на піяніна. Яму прапаноўвалі сур’ёзны курс навучання ў музычнай школе, але па-сапраўднаму Стынга прываблівалі джаз і гітара.

Пасля бедных заробкаў дарожнага працоўнага і выкладчыка музыкі ў Стынга з’явілася магчымасць пераехаць у Лондан і граць прафесійна. Яго заўважыў амерыканскі бубнач Сцюарт Коупленд і пераканаў яго заняцца рокам.

Дыскаграфія Глядзіце таксама: The Police

Сольныя альбомы

The Dream of the Blue Turtles (1985) ...Nothing Like the Sun (1987) The Soul Cages (1991) Ten Summoner's Tales (1993) Mercury Falling (1996) Brand New Day (1999) Sacred Love (2003) Songs from the Labyrinth (2006) If on a Winter's Night... (2009) Symphonicities (2010) The Last Ship (2013) 57th & 9th (2016) 44/876 (2018) (разам з Shaggy) My Songs (2019) The Bridge (2021)

Спасылкі Афіцыйны сайт Неафіцыйны сайт

Катэгорыя:Спевакі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Бас-гітарысты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы, якія ўзначальвалі Billboard Hot 100 Катэгорыя:Лютністы Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Эні» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Камандоры ордэна Брытанскай імперыі Катэгорыя:Музыканты The Police Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Галівудская алея славы