Мо́сткі (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Імянінскага сельсавета.

Уласнай школы няма, школьнікі наведваюць васьмігадовую школу ў Дзераўной, якая размяшчаецца ў адлегласці 1-3 кіламетраў ад Мостак. Ёсць свая лаўка. З раённым цэнтрам вёска звязана аўтобусным маршрутам Драгічын — Мосткі, аўтобусы ходзяць кожны дзень на досвітку і ўвечары. Шмат вяскоўцаў працуе ў Дзераўной. На ўездзе ў населены пункт з дзераўнянскага напрамку перад пачаткам вёскі стаіць крыж.

Вядомыя асобы Мікалай Мікалаевіч Труш — беларускі матэматык. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Імянінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна