Казімір Тышкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Займаў пасады літоўскага падстолія з 1633, стольніка з 1638, крайчага з 1642 і падчашага з 1644. Таксама быў старостам чачэрскім і дудскім.

Сям'я Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын менскага ваяводы Пятра Тышкевіча і Рэгіны Галоўчынскай, дачкі менскага кашталяна Шчаснага Галоўчынскага.

Не ажаніўся і не пакінуў нашчадкаў.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Казімір Катэгорыя:Падчашыі вялікія літоўскія Катэгорыя:Крайчыя вялікія літоўскія Катэгорыя:Стольнікі вялікія літоўскія Катэгорыя:Падстоліі вялікія літоўскія Катэгорыя:Старосты чачэрскія Катэгорыя:Старосты дудскія