Ян Яўстах Тышкевіч (1571, Берасце — 1631) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
У 1601 стаў каралеўскім ротмістрам. Надворны падскарбі літоўскі ў 1607—1611, з 1611 мсціслаўскі, а з 1615 — берасцейскі ваявода.
З’яўляўся таксама старостам дудскім, лайскім, мазырскім і камянецкім.
Сям’я Паходзіў з лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і яго другой жонкі Тэадоры Валовіч, дачкі новагародскага кашталяна Рыгора Валовіча. Меў братоў Тэадора Фрыдэрыка, Марціна, Пятра і Аляксандра
Быў двойчы жанаты. Першы раз ажаніўся да 1595 года з князёўнай Соф’яй Вішнявецкай (памерла пасля 1612), дачкой кіеўскага кашталяна Міхаіла Вішнявецкага. Меў з ёй дзяцей: Антонія Яна (каля 1609—1649), надворнага літоўскага маршалка; Юрыя (? — 1656), віленскага біскупа; Казіміра (? — 1649), падкаморага берасцейскага; Крыштафа (? — 1666), чарнігаўскага ваяводу; Феліцыяна (1609 — 1649), чашніка кіеўскага; Канстанцыю, жонку Яна Завішы; Сюзану, жонку спачатку віцебскага кашталяна Яўстаха Курча, а потым новагародскага кашталяна Самуэля Статкевіча; Альжбэту, жонку спачатку Яна Фарэнсбаха, а потым віцебскага кашталяна Мікалая Завішы.
Другі раз ажаніўся з Кацярынай Сямашка, але дзяцей з ёй не меў.
Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай
Ян Яўстах Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы берасцейскія Катэгорыя:Ваяводы мсціслаўскія Катэгорыя:Падскарбіі надворныя літоўскія Катэгорыя:Старосты мазырскія Катэгорыя:Старосты камянецкія Катэгорыя:Старосты дудскія