Хіславіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Хіславічы.
Геаграфія Плошча — 1161,04 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Манастыршчанскім, на поўдні з Шумяцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На захадзе раён мяжуе з Рэспублікай Беларусь.
Раён размяшчаецца на Сожаўска-Асцёрскай нізіне, толькі на паўднёвым захадзе ёсць адгор’і Рослаўска-Шумяцкага ўзвышша. Буйная рака Сож. Шмат балот.
Глебы ў раёне дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на суглінках, супесках і лёсападобных пародах. Лясы займаюць 17,9 % тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя Упершыню ўтвораны ў 1928 годзе. У 1963 годзе быў далучаны да Манастыршчынскага раёна, адноўлены ў існым выглядзе ў 1965 годзе.
Дэмаграфія Колькасць насельніцтва — 11 242 чал., у тым ліку сельскага 6 747 чал. (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел У раёне маецца 1 гарадское і 11 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы Хіславіцкае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы Гарадзішчанскае сельскае паселішча Ёзэфаўскае сельскае паселішча Кажуховіцкае сельскае паселішча Калеснікаўскае сельскае паселішча Карзоўскае сельскае паселішча Мікшынскае сельскае паселішча Пячорскае сельскае паселішча Соінскае сельскае паселішча Уладзімірскае сельскае паселішча Упінскае сельскае паселішча Чарэпаўскае сельскае паселішча
Транспарт Аўтадарога абласнога значэння Хіцоўка — Хіславічы — Мсціслаў.
Вядомыя асобы
Максім Трыфанавіч Гарбаценкаў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Віцебскай і Вілейскай абласцей ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Спасылкі Хіславіцкі раён на Radzima.org
Катэгорыя:Раёны Смаленскай вобласці