Вадзім Андрэевіч Жучке́віч () — беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1932 годзе ПТВ. У 1932—1935 гадах працаваў на фабрыцы і вучыўся на рабфаку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Працаваў ва ўстановах асветы ва Усходне-Казахастанскай вобласці і Алтайскім краі. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гадоў на фронце.
У 1948 годзе скончыў завочную аспірантуру МДУ. З 1962 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года — дацэнт, з 1976 года — загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць Займаўся тапанімікай, эканамічнай геаграфіяй. Даследаваў методыку выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974), падручнікаў для школ.
З 1975 года быў старшынёй Геаграфічнага таварыства БССР.
Сярод апублікаваных прац: Топонимика Белоруссии. — Мн., 1968. Общая топонимика. 3 изд. — Мн., 1980.
Крыніцы
Літаратура Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // — С. 453. Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // — С. 293.
Спасылкі Развитие идей профессора В. А. Жучкевича в системе географического образования и топонимических исследованиях Беларуси (к 100-летию со дня рождения)
Катэгорыя:Дактары геаграфічных навук Катэгорыя:Географы Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС