Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Гарадок.

Гісторыя Гарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 г. пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 г. павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 г. павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 г.— да Віцебскай.

У студзені 1906 г. у асобных маёнтках павета прайшлі забастоўкі падзёншчыкаў, занятых абмалотам збожжа і лесанарыхтоўкаміГісторыя сялянства Беларусі са старажытных часоў да нашых дзен: У 3 т. / З. Е. Абезгауз, Х. Ю. Бейлькін, А. Р. Бухавец [і інш.]; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; Галоўная рэдкал.: М, С. Сташкевіч (старшыня) і інш.; Рэд. тома В. П. Панюціч. Т. 2: Ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. — Мн.: Беларуская навука, 2002. — 550, с. — С. 332. — ISBN 985-08-0506-4. Са спасылкай на: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ф. 1430, воп. 2, спр. 721, арк. 5—6; спр. 942, арк. 4; Могилевский голос. — 1906. — 15, 16 января, 12 февраля..

У 1923 г. павет быў скасаваны.

Насельніцтва Паводле перапісу 1897 г., насельніцтва павета складала 112 тысяч жыхароўЭтнокультурные процессы Белорусского Подвинья (Витебщины) в прошлом и настоящем / А. Вл. Гурко [и др.]; науч. ред. А. Викт. Гурко ; Нац. акад. наук Беларуси, Центр исслед. белорус. культуры, языка и лит., Ин-т этнографии и фольклора имени Кондрата Крапивы. — Минск : Беларуская навука, 2017. С.204. У тым ліку колькасць беларусаў складала 83,6 %; рускіх — 10,7 %; яўрэяў — 4,7 %. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.

Адміністрацыйны падзел У 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласціГарадоцкі павет на Radzima.net: Болецкая Бяскатаўская Вайханская Віраўлянская Вышадская Вярэцкая Горкаўская Дубакрайская Дубінінская Зайкаўская Казянская Мішневіцкая Обальская Паташынская Руднянская Селішчанская Стайкаўская Старынская Уладзімірская Халамерская Цёсцінская

Спасылкі Старыя карты Гарадоцкага павета на сайце "Литера Ру" Гарадоцкі павет на сайце Radzima.net Праваслаўныя цэрквы Гарадоцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты Рымска-Каталіцкія касцёлы Гарадоцкага павета на сайце Згуртавання беларускай шляхты

Катэгорыя:Паветы Полацкай губерні Катэгорыя:Паветы Віцебскай губерні