Мячэць Вазір Хана () размешчана ў Лахоры, Пакістан. Будаўніцтва працягвалася сем гадоў, пачынаючы прыкладна з 1634—1635 гадоў, у часы кіравання імператара Вялікіх Маголаў Шах Джахана. Мячэць была пабудавана па загаду губернатара Лахора вядомага як Вазір Хан (cлова «вазір» азначае «міністр» на мове урду).

У наш час мячэць Вазір Хана з'яўляецца кандыдатам у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гл. таксама Спіс мячэцяў Лахора

Спасылкі

Мячэць Вазір Хана на сайце ЮНЕСКА

Катэгорыя:Мячэці Лахора Катэгорыя:З’явіліся ў 1635 годзе