Рэ́кта (, ) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Свенскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 25 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Слаўгарад, за 95 км ад Магілёва, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Рагачоў. Праз аграгарадок пралягае аўтамабільная дарога .

Гісторыя Згадваецца паміж 1598 і 1610 гг. пры продажы маёнтка Тайманава як нядаўна пасаджаная на зямлі каралеўскага сяла Зяткавічы слабадаLVIA, SA-5349, l. 701. У сярэдзіне XIX стагоддзя пры шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвізскія і 343 прышлыя селяніны. З 1874 года належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі і карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласці Быхаўскага павета, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, яўрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходская школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытання. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходскае вучылішча. У 1924—1961 гадах цэнтр Рэкценскага сельсавета.

Насельніцтва 2019 год — 266 жыхароў. 2011 год — 367 жыхароў. 2010 год — 374 жыхары. 2001 год — 399 жыхароў, 124 двары. 1999 год — 402 жыхары. 1910 год — 1115 жыхароў. 1886 год — 771 жыхар, 104 двары.

Інфраструктура У вёсцы дзейнічаюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, магазін, бар, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама.

Раней дзейнічала ДУА «Рэкцянскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», знесеная да 2023 года.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Вядомыя асобы Раман Цімафеевіч Кротаўт. 5. Биографический справочник. — Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — 29 с. (1923—1999) — поўны кавалер ордэна Славы.

Крыніцы

Літаратура

Ліст карты N-36-98. Выданне 1979 года.

Спасылкі

Воінскае захаванне Рэкта

Катэгорыя:Свенскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна