National Australia Bank (ці NAB) з'яўляецца адным з найбуйнейшых фінансавых інстытутаў і банкаў Аўстраліі, калі ацэньваць па колькасці прыцягнутага капіталу і колькасці кліентаў. NAB займае 17-ю пазіцыю ў спісе найбуйнейшых банкаў свету па колькасці прыцягнутага капіталу. Актывы банка A$657 мільярдаў па стане на 30 верасня 2008 года, і яго абарот у 2008 годзе склаў A$15.4 мільярда. Ён ажыццяўляе свае аперацыі на тэрыторыі 10 краін, абслугоўваючы ўвогуле 8.3 мільёна кліентаў і кампаній, і ажыццяўляе кіраванне сродкаў 2.3 мільёнаў кліентаў. NAB на гэты момант мае 1714 аддзяленняў і 2939 грашовых аўтаматаў па ўсім свеце.. Па ацэнцы S&P банк мае рэйтынг «АА».

Крыніцы

Катэгорыя:Банкі Аўстраліі Катэгорыя:Кампаніі, якія раней мелі лістынг акцый на Лонданскай біржы