Мардо́ўнікНапісанне Мардоўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. Мн., 2000, С. 112. (Echínops) — род кветкавых раслін сямейства астравыя, або складанакветныя (Asteraceae).
Батанічнае апісанне Шматгадовыя, радзей аднагадовыя і двугадовыя, калючыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, простае або галінастае ў верхняй частцы, часта апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае. Кветкі трубчастыя, у шматлікіх адзіночных кошыках, утвараючых шарападобныя або падоўжаныя галоўчатыя суквецці з агульнай абгорткай. Абгорткі асобных кошыкаў складаюцца з 12—25 лісцікаў. Плод — сямянка з чубком.
Распаўсюджанне і экалогія Распаўсюджаны ад Іберыйскага паўвострава па Паўднёвай Еўропе да Японіі. Паўднёвая мяжа арэала праходзіць па Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, Ірану і Афганістану.
Расце, як правіла, па схілах узгоркаў, у стэпах, па берагах рэк на лугах, на ўзлесках сярод хмызнякоў, на пустках і ў ярах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Мардоўнік круглагаловы.
Віды
Род складае каля 190 відаўThe Plant List: Echinops (каля 150 відаў).
Некаторыя віды:
Літаратура — С. 299.
Спасылкі
Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі