Хварасця́ны (, ) — вёска ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавета.

Геаграфія

Побач з вёскай цячэ рака Рудзея, левы прыток ракі Расты.

Гісторыя У інвэнтары Чачэрскага і Прапойскага старостваў за 1675 год згадваецца як сяло з 13 дварамі (дымамі). У 1750 21 дым. У 1772 275 жыхароў (беглых 14 чал.). У 1783 у складзе ўладанняў князя Галіцына, 30 двароў, 257 жыхароў. У 1912 у вёсцы была школа граматы.

Насельніцтва 1772 год — 275 чалавек 1783 год — 257 чалавек 1926 год — 296 чалавек 2011 год — 159 чалавек

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць крама, фельчарска-акушэрскі пункт, АТС, паштовае аддзяленне сувязі, сельская бібліятэка-клуб.

Вядомыя асобы М. Ларчанкат. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с. (1907—1981) — беларускі літаратуразнавец Іван Пятровіч Ларчанка (1914–1987) — беларускі педагог.

Літаратура

Спасылкі

На вёску — са святам!

Катэгорыя:Лапаціцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна