250px|thumb|Валянцін Волкаў. Групавы партрэт дзеячаў беларускага тэатра Г. П. Глебава, А. П. Марыкса, У. І. Уладамірскага (справа) 1959 Аскар Пятровіч Марыкс (,  — ) — беларускі тэатральны мастак, жывапісец, педагог, народны мастак БССР (1961), адзін з заснавальнікаў беларускай сцэнаграфіі.

Біяграфія Спецыяльную адукацыю Аскар Марыкс атрымаў у Пражскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў у 1912 годзе па класе архітэктуры, дэкаратыўнага і прыкладнога мастацтва. Вучыўся ён таксама ў Варшаўскай школе вытанчаных мастацтваў, у Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Вене і Львове. Выхаванец пражскай мастацкай школы. Атрымаў выдатную еўрапейскую адукацыю.

Пасяліўся ў Мінску ў 1920 годзе.

Член рэвалюцыйнай платформы так званых беларускіх рэфарматараў мастацтва, якая была заснавана прафсаюзам работнікаў мастацтва, адукацыі і друку, у якую ўваходзілі Алексантэры Ахола-Вало, Алена Аладава і інш. У 1920-я гады стаяў ля вытокаў тэатральнай сцэнаграфіі ў Беларусі. Першым у Беларусі ўвёў трохмернае вымярэнне дэкарацый.

Аскар Марыкс цудам ацалеў у гады рэпрэсій, выехаўшы з Беларусі. Вярнуўся ў рэспубліку незадоўга да Вялікай Айчыннай вайны. Выстаўка твораў мастака адкрылася ў Мінску за некалькі дзён да пачатку вайны. Акупанты поўнасцю вывезлі карціны Марыкса ў Германію. Да сённяшняга дня не знойдзена ніводная карціна з выкрадзенай экспазіцыі. Была вывезена таксама бібліятэка мастака. Частка — з экслібрысамі Марыкса — вярнулася з Германіі яшчэ пры жыцці Аскара Пятровіча, які вымушаны быў пакінуць тэатр і пайсці выкладаць жывапіс у мастацкім вучылішчы і інстытуце.

З 1922 года Оскар Марыкс быў галоўным мастаком цяперашняга Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. У гады вайны разам з Купалаўскім тэатрам знаходзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Уральску.

Пазней, працаваў галоўным мастаком Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра (1953, 1957).

Цесныя сяброўскія адносіны звязвалі мастака з многімі дзеячамі беларускай культуры і мастацтва: Янкам Купалам, У. І. Уладамірскі, І. Ахрэмчык, Заірам Азгурам, П. Броўкі, К. Крапівы і інш.

Пахаваны на мінскіх Чыжоўскіх могілках.

Памяць Мінску на месцы дома, у якім жыў заснавальнік нацыянальнай сцэнаграфіі Аскар Марыкс, устаноўлена мемарыяльная дошка. У студзені 2011 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (Мінск) адбылася выстаўка, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Аскара Марыкса, на якой былі прадстаўлены эскізы дэкарацый, касцюмы да спектакляў, пейзажы майстра.

Літаратура

Спасылкі Вяртанне Аскара Марыкса // СБ. Беларусь сегодня Лілія Малашанкава Аскар Марыкс: славак з душою беларуса // СБ. Беларусь сегодня Ірына Лабовіч Беларусь і Славакія Аскара Марыкса // Культура, № 24 (1098) 15.06.2013 — 22.06.2013.

Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Сцэнографы Беларусі Катэгорыя:Сцэнографы СССР Катэгорыя:Народныя мастакі Беларускай ССР Катэгорыя:Постаці Мінска Катэгорыя:Мастакі Беларусі