Валянці́н Уладзі́міравіч Вялі́чка (, Мінскай вобласці — ) — беларускі эканаміст, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне (2001—2016).

Біяграфія Нарадзіўся 15 чэрвеня 1944 года ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Па нацыянальнасці беларус.

Скончыў Ленінградскі тэхналагічны інстытут, аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС, кандыдат эканамічных навук.

Працаваў на вытворчасці, на камсамольскай працы, быў кіраўніком раённага і абласнога ўзроўню на савецкай і партыйнай працы ў Гомельскай вобласці.

У 1993—1997 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і Фінляндскай Рэспубліцы (па сумяшчальніцтву).

У 1997—1999 гадах — Міністр па справах СНД.

У 1999—2001 гадах — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 15 чэрвеня 2001 года па 13 чэрвеня 2016 годаУказ Президента Республики Беларусь от 13 июня 2016 года № 214 «Об освобождении от должности» працаваў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ва Украіне. Пэўны час быў дуаенам дыпламатычнага корпуса ва УкраінеЯнукович: Украина хочет сделать вклад в укрепление безопасности.

Памёр 9 сакавіка 2018 года.

Сям’я Быў жанаты, меў дваіх сыноў і дваіх унукаўВалентин Величко: "Мы не приняли поспешных решений в формате «зуб за зуб».

Узнагароды Ордэн Айчыны III ступені (2014)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1 ліпеня 2014 года № 334 «Аб узнагароджанні В. У. Вялічкі ордэнам Айчыны III ступені».

Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Украине: Официальный сайт (па стане на 20 красавіка 2009 года)

Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ва Украіне Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Латвіі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Фінляндыі Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Беларусі Катэгорыя:Міністры па Садружнасці Незалежных Дзяржаў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання