Валерый Іосіфавіч Варанецкі () — беларускі дыпламат і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў.
Біяграфія Нарадзіўся 14 кастрычніка 1963 года ў Мінску.
Скончыў з адзнакай Беларускі політэхнічны інстытут (1985), аспірантуру гэтага інстытута (1990) і Дыпламатычную акадэмію Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1995) па спецыялізацыі «Міжнародныя эканамічныя адносіны». Кандыдат эканамічных навук.
У 1985—1987 гадах — выкладчык Мінскага політэхнічнага каледжа.
У 1987—1993 гадах працаваў на выбарных пасадах у рэспубліканскіх маладзёжных арганізацыях. Адказваў за ідэалогію ў Цэнтральным камітэце ЛКСМБФедута: в дни путча в компартии БССР был паралич.
У 1993—1995 гадах — слухач Дыпламатычнай акадэміі Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі.
У 1995—1996 гадах — саветнік па пытаннях знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 1996—2000 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, Прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскіх супольнасцях.
У 2000—2002 гадах — начальнік упраўлення знешняй палітыкі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2006 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы.
У 2006—2011 гадах — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2011 года па 13 кастрычніка 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы і ў Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене / Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры АБСЕ, вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на выбарную пасадуШчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны.
У 2016—2024 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў. З’яўляўся старшынёй Пастаяннай Камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах. З 26 снежня 2016 года па 7 ліпеня 2020 года — намеснік старшыні Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і РасііВоронецкий Валерий Иосифович.
У верасні 2020 года падчас пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў у Беларусі 2020 года заявіў, што «людзі маюць права на мірны пратэст»
Асабістае жыццё Жанаты, мае сына і дачку.
Спасылкі
Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Катэгорыя:Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання