Жа́бер (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хомскага сельсавета.
У 1940—1954 гадах цэнтр Жаберскага сельсавета.
Гісторыя Упершыню згадваецца ў 1546 годзе, калі Станіслаў Некрашэвіч запісаў «маёнтак Жабер з мястэчкам Хомскам» сваёй жонцы. Тым часам Жабер быў «дваром», т.б. не меў значных умацаванняў, і толькі адміністрацыйным цэнтрам маёнтка.Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—127.
«Дваром» Жабер заставаўся да 2-й паловы XVII ст., тады Жаберскі маёнтак належаў князям Дольскім і Язерскім, часткова быў застаўлены шляхцічу Войцеху Чарвінскаму. У «двары» было два свірны, пограб і бровар.Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 127—128.
Калі ў сакавіку 1660 года атрад з маскоўскіх войск Івана Хаванскага спаліў суседні Хомск, мясцовы шляхціч Дамінік Эйсмант, быўшы ў канфлікце з Войцехам Чарвінскім, 16 сакавіка 1660 года з 20 сваімі людзьмі пад выглядам маскавітаў з крыкам: «Рубі! Рубі!», — захапіў «двор». Пры гэтым ледзь не загінуў слуга Чарвінскага — Навіцкі, калі кінуўся ратавацца праз раку.
У 2-й палове XVII ст. Жаберскі маёнтак быў сканцэнтраваны князем Янам Каралем Дольскім. Станам на 1677 год агулам у гэтым маёнтку князя Дольскага падаткаабкладанымі лічылася 422 падданыя, з улікам неабкладаных і дзяцей агулам магло быць болей за 1000 чалавек.Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 128.
Там жа часам на месцы старога «двара» князь Ян Караль Дольскі пабудаваў Жаберскі замак. Замак у Жаберы быў сталай рэзідэнцыя князя ў канцы XVII ст., потым яго ўдавы княгіні Ганны, а пасля яе смерці — зяця князя Міхала Сервацыя Вішнявецкага, мужа іх адзінай спадчынніцы, дачкі Кацярыны. Князь Міхал Вішнявецкі яшчэ болей умацаваў і ўзброіў замак, але ён быў разбураны шведамі ў 1706 годзе падчас Паўноўчнай вайны 1700—1721 гадоў і пазней не аднаўляўся.
Славутасці За 3 км на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца колішні замак Дольскіх і Вішнявецкіх (XVII—XVIII ст.).
Крыніцы
Літаратура Волкаў М., Ліневіч С. Гісторыя і ваенны патэнцыял Жаберскага замка паводле пісьмовых і археалагічных крыніц // Архіварыус. 2016. Вып. 15. — С. 126—140. Ткачоў М. Жабер // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: У 12 т. Т. 4 / АН БССР. Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1971. — 608 с.: іл. — С. 397. Ліневіч С. Як шляхціц Эйсмант прыкінуўся маскоўцам // Наша гісторыя, № 1, 2018, с. 86-88. ISBN 2617—2305
Спасылкі
Катэгорыя:Хомскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна