Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, скар. КНУ імя Тараса Шаўчэнкі / КНУ (укр. Київський національний університет імені Тараса Шаўчэнкі) — ВНУ ў г. Кіеў, Украіна. Вядучы і адзін з найбуйнейшых ВНУ Украіны, нацыянальны цэнтр навукі і культуры, адзін з найстарэйшых універсітэтаў Украіны. У 2008—2009 гадах універсітэт атрымаў статус даследчага і аўтаномнага.
Гісторыя Заснаваны 8 лістапада 1833 года як Кіеўскі Імператарскі ўніверсітэт святога Уладзіміра. Далей назвы мяняліся наступным чынам: 1917—1919: Кіеўскі ўніверсітэт Св. Уладзіміра 1920—1926: Вышэйшы інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (віна) 1926—1932: Кіеўскі інстытут народнай адукацыі імя М. П. Драгаманава (КІНА) 1933—1939: Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт 1939—1994 Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі (КДУ імя Т. Р. Шаўчэнкі) 1959: Кіеўскі ордэна Леніна дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі 1984: Кіеўскі ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі 1994—1999: Кіеўскі ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (КУ) з 1999 — Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі.
Знакамітыя выпускнікі Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гістрык і этнограф Мікола Канстанцінавіч Зэраў, украінскі літаратуразнавец, паэт, перакладчык Васіль Пятровіч Ермакоў, расійскі матэматык Уладзімір Караткевіч, класік беларускай літаратуры Вячаслаў Антонавіч Квіцінскі, Герой Савецкага Саюза, беларус Міхаіл Саакашвілі, Прэзідэнт Грузіі Антон Мікітавіч Ясінскі, беларускі і расійскі гісторык
Спасылкі Афіцыйная старонка ўніверсітэта Университет//Словарь «Киев. Справочник» 1985
Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Расійскай імперыі
Катэгорыя:Універсітэты Кіева Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Універсітэты Украіны Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Тараса Шаўчэнкі