Ме́лвіл () — востраў у Паўночным Ледавітым акіяне, тэрыторыя Канады.
Геаграфія Уваходзіць у склад Канадскага Арктычнага архіпелага (Астравоў Каралевы Лізаветы ў складзе Архіпелага Пары. Адміністрацыйна падзелены паміж Нунавутам і Паўночна-Заходнімі тэрыторыямі. Плошча 42 149Melville Island // Encyclopædia Britannica (41 800) км² (займае 33-е месца па плошчы ў свеце і 8-е месца ў Канадзе). Найбуйнейшы востраў Архіпелага Пары. Даўжыня берагавой лініі 3107 км. Вышыні да 1067 м.
Востраў адкрыты ў 1819 годзе англійскай экспедыцыяй пад камандаваннем Уільяма Пары і названы ім у гонар віконта Мелвіла.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг