Арабскі халіфа́т або Ісламскі халіфа́т () – створаная ў сярэдзіне VII ст. суполкай Магамета тэакратычная ісламская дзяржава, якая ператварылася ў выніку арабскіх заваяванняў у велізарную імперыю (са сталіцамі, паслядоўна, у Медыне, Куфе, Дамаску, Багдадзе, Самары).
На піку магутнасці (сярэдзіна VIII ст.) Халіфат уключаў, акрамя Аравіі, сучасныя: Іран, Ірак, большую частку Паўднёвага Каўказа, Палестыну, Сірыю, Сярэднюю Азію, Егіпет, Паўночную Афрыку, Сінд і часткова Пірэнейскі паўвостраўБРЭ. Халифат Халифат.
У гісторыі Арабскага халіфата вылучаюцца тры асноўныя перыяды: Перыяд «праведных халіфаў» (632–661 гады) – Праведны халіфат. Да праведных халіфаў суніты залічваюць паплечнікаў Прарока – Абу Бакра, Умара ібн аль-Хатаба, Асмана ібн Афана і Алі ібн Абу Таліба (шыіты не прызнаюць першых трох); Перыяд Амеядаў (661–750 гады) – Амеядскі халіфат; Перыяд Абасідаў (750–1258 гады) – Халіфат Абасідаў.
Эпоха існавання Халіфата Абасідаў, разам з некалькімі наступнымі стагоддзямі росквіту агульнаісламскай навукі і культуры, называюцца ў заходняй гістарыяграфіі Залатым векам Ісламу.
Гл. таксама Блізкі Усход
Крыніцы
Катэгорыя:Ісламскія тэрміны Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Егіпта Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Сірыі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Саудаўскай Аравіі Катэгорыя:Гісторыя Іарданіі Катэгорыя:Гісторыя Ірака Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Ірана Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Грузіі Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Пакістана Катэгорыя:Гісторыя Катара Катэгорыя:Гісторыя Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў Катэгорыя:Гісторыя Емена Катэгорыя:Гісторыя Амана Катэгорыя:Гісторыя Кувейта Катэгорыя:Гісторыя Бахрэйна Катэгорыя:Дзяржавы ў гісторыі Турцыі Катэгорыя:Гісторыя Лівана Катэгорыя:Гісторыя Лівіі Катэгорыя:Гісторыя Туніса Катэгорыя:Гісторыя Алжыра Катэгорыя:Гісторыя Марока Катэгорыя:Гісторыя Іспаніі Катэгорыя:Гісторыя Партугаліі Катэгорыя:Гісторыя Крыта Катэгорыя:Гісторыя Сіцыліі