Рымскае квадрыенале (іт. Quadriennale di Roma) — некамерцыйная арганізацыя па прасоўванні сучаснага італьянскага мастацтва.
Яе назва паходзіць ад выстаўкі, якая праводзіцца кожныя чатыры гады, што закладзена ў яе статуце. Размяшчаецца ў Рыме ў манументальным комплексе Віла Карпенья.
Выстаўкі Усе галоўныя выстаўкі Рымскага квадрыенале праводзяцца на сваім гістарычным месцы — у рымскім Выставачным палацы, акрамя выпадкаў, азначаных ніжэй.
I Квадрыенале, студзень — чэрвень 1931. II Квадрыенале, люты — ліпень 1935. III Квадрыенале, люты — ліпень 1939. IV Квадрыенале, май — ліпень 1943. V Квадрыенале, сакавік — май 1948. VI Квадрыенале, снежань 1951 — красавік 1952. VII Квадрыенале, лістапад 1955—1956. VIII Квадрыенале, снежань 1959 — красавік 1960. IX Квадрыенале, кастрычнік 1965 — сакавік 1966. X Квадрыенале, 5 выставак: лістапад — снежань 1972. люты — сакавік 1973. май — чэрвень 1973. сакавік — красавік 1975. чэрвень — ліпень 1977. XI Квадрыенале, Палац з'ездаў, Квартал сусветнай выстаўкі, Рым, май — жнівень 1986. XII Квадрыенале, 2 выстаўкі: ліпень — верасень 1992. Выставачны палац і мацаніянскае крыло вакзала Тэрміні, верасень — лістапад 1996. 1999. XIII Квадрыенале, Выставачны палац, чэрвень — верасень 1999. XIV Квадрыенале, 3 выстаўкі: Каралеўскі палац, Неапаль, лістапад 2003 — студзень 2004. Палац пасоўвання вытанчаных мастацтваў, Турын, студзень — сакавік 2004. Нацыянальная галерэя сучаснага мастацтва, Рым, сакавік — май 2005. XV Квадрыенале, чэрвень — верасень 2008.15th Rome Quadrennial at Palazzo delle Esposizioni official website.
Гл. таксама Венецыянская біенале Рымскі кінафестываль
Спасылкі Fondazione La Quadriennale di Roma афіцыйны вэбсайт.
Катэгорыя:Культура Італіі