Канто́, Такійская раўніна () — найбольшая раўніна ў Японіі на ўсходзе вострава Хонсю ў рэгіёне Канто.
Плошча раўніны каля 13 000 км². Шырыня 15—65 км. канто — тэктанічная ўпадзіна запоўненая антрапагенавымі марскімі і рачнымі наносамі з праслойкамі вулканічнага попелу. Часта адбываюцца землетрасенні, адно з якіх у 1923 годзе разбурыла горад Токіа. Рэльеф тэрасаваны на вышыні 20, 40, 60, 100 м. Ніжняя дэльтавая нізінная тэраса («та») пад рысавымі палямі. Найвышэйшая тэраса («хата») на вышыні 200—300 м — нахіленае плато з узгоркамі, моцна расчлянёнае, пад цытрусавымі плантацыямі. Клімат умераны мусонны.
Субтрапічныя лясы і хмызнякі з вечназялёнага дуба, японскай хвоі, бамбуку, камфорнага дрэва, дрэвападобнага самшыту займаюць каля паловы плошчы тэрыторыі. Плошча лугоў каля 3 %. Астатняя тэрыторыя раўніны распрацоўваецца пад сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Вырошчваюць рыс, ячмень, пшаніца. Маюцца тутавыя насаджэнні. Развіта агародніцтва, кветкаводства, садаводства, жывёлагадоўля, марскі промысел.
Густая сетка рэк і каналаў. Рэкі: Кіну, Нака, Тонэ, Суміда, Аракава, Сагамі і іншыя.
Марскія парты: Токіа, Якагама, Кодзіма.
Зноскі
Літаратура
Катэгорыя:Канто (рэгіён) Катэгорыя:Раўніны Японіі Катэгорыя:Геаграфія Японіі