Амелі Сімон Марэсмо (; , Сен-Жэрмен-ан-Ле, Івелін) — французская тэнісістка. У 1999 годзе выйграла свой першы адзіночны турнір, першы поспех у складзе французскай зборнай адсвяткавала ў 2003 годзе на Кубку Федэрацыі.

На Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах заваявала сярэбраны медаль, уступіўшы ў фінале бельгійцы Жусцін Энэн-Ардэн. 13 верасня 2004 стала першай ракеткай свету і першай францужанкай, якой гэта атрымалася.

Першым турнірам Вялікага шлема, выйграным Амелі Марэсмо, быў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў 2006 годзе. Улетку таго ж года яна змагла перамагчы на Уімблданскім турніры. У абодвух фіналах яна перамагла Жусцін Энен-Ардэн.

Спасылкі

Профіль на сайце WTA Профіль на сайце Fed Cup Профіль на сайце ITF Профіль на сайце IMDB Амелі Марэсмо. Усе фіналы на турнірах серыі Вялікага Шлема

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў парным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года Катэгорыя:Тэнісісткі Францыі Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Уладальнікі Кубка Федэрацыі (тэніс)