Барыс Пятровіч Захарчэня (, Орша — , Санкт-Пецярбург) — савецкі і расійскі вучоны-фізік, акадэмік Расійскай акадэміі навук.
Біяграфія Барыс Пятровіч Захарчэня нарадзіўся ў Оршы. У 1932 пераехаў у Ленінград. У 1952 годзе скончыў фізічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце АН СССР. У 1963 годзе ўступіў у КПСС. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Магнітааптычныя з’явы ў крышталях». З 1972 года выкладаў у Ленінградскім электратэхнічным інстытуце. 23 снежня 1976 г быў абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР. 11 чэрвеня 1992 г быў абраны акадэмікам РАН па спецыяльнасці «фізіка».
Навуковыя дасягненні Адкрыў штарк-эфект эксітона і іанізацыю эксітонных станаў ў слабых знешніх палях. Сумесна з Я. Ф. Гросам адкрыў асцыляцыі магнітапаглынання ў закісу медзі. Даказаў існаванне квазіаднамерных эксітонаў.
Сярод апублікаванага: Фазовый переход металл-полупроводник и его применение. — Л., 1979. (разам з А. А. Бугаевым і Ф. А. Чудноўскім)
Узнагароды і прэміі Ленінская прэмія (1966); Дзяржаўная прэмія СССР (1976); Залаты медаль імя П. М. Лебедзева (1996); Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (1998); Ордэн «Знак Пашаны» Прэмія імя А. М. Іофе (2004)
Літаратура — С. 11.
Катэгорыя:Выпускнікі фізічнага факультэта СПбДУ Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР Катэгорыя:Правадзейныя члены РАН Катэгорыя:Узнагароджаныя залатым медалем імя П. Н. Лебядзева Катэгорыя:Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ Катэгорыя:Члены КПСС