Не блытаць з грыбам Капытнік, або Свінуха Капытнік, або КалаКапытнік, Кала ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.30 (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства . Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — .

Назва

Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнікГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, петушкі, пеўнікі, бобак, вахка, шалей Ботанический словарь, Спб, 1878, бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкіВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927, белакапытнік, какошнік, капялюшнік, мядзвежыя лапкі.

Апісанне Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.

Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.

Пашырэнне Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.

Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.

Літаратура Вынаеў Г. Капытнік

Спасылкі Капытнік на сайце USDA NRCS

Катэгорыя:Ароннікавыя Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны балот Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Ядавітыя расліны Катэгорыя:Манатыпныя роды раслін