Карага́наНапісанне Карагана ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 43., Акацыя (Caragána) — род кветкавых раслін сямейства . Налічвае каля 80 відаў (90 відаўCaragana // The Plant List). Пашыраны ва Усходняй Еўропе і Азіі. У Цэнтральным батанічным садзе НАН РБ інтрадукаваны 15 відаў і форм.
Назва Назва паходзіць ад кіргізскай народнай назвы. Кара — чорны, гана — вуха; ад назвы чарнавух лісіц, якія жывуць у зарасніках .
Батанічнае апісанне Лістападныя кусты або невялікія дрэвы вышынёй да 5—7 м. Лісце чаргаванае або ў пучках, парнаперыстае, з 2—10 парамі суцэльных лісточкаў. Чаранкі і прылісткі некаторых відаў відазменены ў калючкі. Кветкі двухполыя, адзіночныя або ў пучках па 2—5, звычайна жоўтыя або залаціста-жоўтыя. Плод — струк.
Выкарыстанне
Лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Літаратура — С. 43.
Спасылкі
Caragana // The Plant List
Катэгорыя:Матыльковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі