Адыгейская мова (ніжнечаркеская, заходнеадыгская, кяхская) — мова адыгейцаў, уваходзіць у абхаза-адыгскую (заходне-каўказскую) сям’ю моў. У РФ распаўсюджаная ў Адыгеі і ў Лазарэўскім (Сочы) і Туапсінскім раёнах Краснадарскага краю; акрамя таго, значная частка носьбітаў пражывае ў Турцыі і краінах Блізкага Усходу. Колькасць носьбітаў адыгейскай мовы ў Расіі — 117.489 чалавек (2010)Інфармацыйныя матэрыялы пра канчатковыя вынікі Ўсерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года .

Мае 4 дыялекты: абадзэхскі (на тэрыторыі Расіі ў цяперашні час практычна вымер, але працягвае выкарыстоўвацца ў адыгейскай дыяспары), бжэдугскі, цеміргоеўскі, шапсугскі. Літаратурная адыгейская мова склалася і развіваецца на аснове цеміргоеўскага дыялекту.

Распаўсюджанасць Прычарнамор'е (Адыгея, Краснадарскі край)

+ Адыгейцы ў Рэспубліцы Адыгеі Адыгейская (у Адыгеі) і кабардзінская

Заходняя Азія: Турцыя, Іарданія, Сірыя, Ірак, Ізраіль, Саудаўская Аравія Паўночная Македонія

Сучасна адыгейская мова мае афіцыйны статус у Рэспубліцы Адыгея (Канстытуцыя Рэспублікі Адыгея, артыкул 5).

Сродкі масавай інформацыі Газета «Голас адыга»

Спасылкі Адыгейская мова на Мінскім фестывалі моў

Катэгорыя:Абхаза-адыгскія мовы Катэгорыя:Мовы Каўказа