Како́рыца (, ) — вёска ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Бездзежскага сельсавета. У складзе СВК «Бездзеж-Агра».

Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Драгічына, 136 км ад Брэста, 33 км ад чыгуначнай станцыі Драгічын (на лініі Брэст—Гомель). 102 гаспадаркі, 184 жыхары (2005) С. 333..

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц, Какорыца вядома з XVI ст. Пад 1558 г. пазначана ў пацвярджальнай грамаце Жыгімонта I Старога Марціну Шырме на валоданне двума дварышчамі з назвай Какорычы.

З 1795 г. у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 г. — Літоўскай, з 1801 г. — Гродзенскай губерні. У 1858 г. вёска ў Бездзежскай воласці Кобрынскага павета, 165 рэвізскіх душ дзяржаўных сялян. У 1905 г. — 386 жыхароў, у тым ліку ў вёсцы Вялікая Какорыца — 218 жыхароў, Какорыца Малая — 108, Какорыца-Герод — 60 жыхароў.

У 1921—39 гг. у складзе Польшчы, у Бездзежскай гміне Драгічынскага павета Палескага ваяводства. У 1921 г. 71 двор, 446 жыхароў, з якіх 443 праваслаўныя.

З 4 снежня 1939 г. у Драгічынскім павеце БССР. Вёска ў Бездзежскай воласці, 89 двароў, 553 жыхары, пачала працу школа. З 15 студзеня 1940 г. у Драгічынскім раёне Пінскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 г. — у Бездзежскім сельсавеце. У Вялікую Айчынную вайну загінуў 21 зямляк, 19 з іх на фронце С. 334..

З 1954 г. у Брэсцкай вобласці.

Насельніцтва 1858 — 165 рэвізскіх душ. 1905 — 386 жыхароў. 1921 — 446 жыхароў, 71 двор. 1939 — 553 жыхары, 89 двароў. 1970 — 701 жыхар. 1995 — 300 жыхароў, 127 двароў. 2005 — 184 жыхары, 102 гаспадаркі.

Славутасці Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Галерэя

Літаратура

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Бездзежскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Драгічынскага раёна