Тувінская мова (саманазва — тыва дыл) — цюркская мова, мова тувінцаў.
Колькасць носьбітаў мовы — прыкладна 264 тыс. чал.
Код мовы тув, tyv (ISO 639).
Асаблівасці Наяўнасць доўгіх галосных гукаў.
У лексіцы прасочваецца ўплыў мангольскай мовы.
Ужыванне У Туве выкарыстоўваецца ў побыце і ў грамадскім жыцці. Выходзяць кнігі і газеты на тувінскай. Існуюць тэлевізійныя праграмы, старонкі ў інтэрнэце і музычныя калектывы, якія выкарыстоўваюць тувінскую мову.
Спасылкі
Катэгорыя:Цюркскія мовы Катэгорыя:Мовы Расіі