Аляксей Адамавіч Гусак (, вёска Іванкаўшчына, , Гомельская вобласць — ) — беларускі матэматык, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, педагог. Брат фізіка Мікалая Гусака і літаратуразнаўца Сяргея Гусака.

Біяграфія Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1955 года працуе ў БДУ: асістэнт (1955—1957), старшы выкладчык (1957—1959), дацэнт (1959—1976), прафесар (з 1976 г.).

Навуковыя працы Аўтар звыш 200 навуковых прац. Сярод іх 36 кніг (частка з іх перакладзена на венгерскую, іспанскую і французскую мову), у тым ліку манаграфія «Тэорыя набліжэння функцый. Гістарычны нарыс», падручнік «Вышэйшая матэматыка» ў 2-х тамах, «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», «Аналітычная геаметрыя і лінейная алгебра: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Матэматычны аналіз і дыферэнцыяльныя ўраўненні: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя імавернасцей: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя функцый комплекснай зменнай і аперацыйнае злічэнне: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Даведнік па матэматыцы для школьнікаў», «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы», «Зборнік задач і практыкаванняў па дыферэнцыяльнай геаметрыі».

Літаратура Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — 576 с.

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ