Кардыеры́т, дыхраіт, вадзяны сапфір, іяліт, іаліт — калекцыйны мінерал, алюмасілікат магнію і жалеза, (Mg,Fe)2Al4Si5O18.
Назву атрымаў у гонар французскага горнага інжынера і геолага П’ера Луі Антуана Кардзье (; 1777—1861), сінонімы паходзяць ад моцнага дыхраізму, падабенствам з сапфірам і фіялкавым колерам.
Крышталізуецца ў рамбічнай сінгоніі. Колер сінявата-шэры, фіялетавы, буры, часам бясколерны. Бляск тлусты. Цвёрдасць 7—7,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2,58—2,66 г/см³.
Паходжанне і радовішчы Паходжанне метамарфічнае, зрэдку — магматычнае.
Выкарыстанне З’яўляецца сыравінай у вытворчасці керамічных вырабаў. Празрыстая і сіняя разнавіднасці — ювелірны матэрыял.
Літаратура — С. 66—67. — С. 493.
Спасылкі
http://mineral.galleries.com/minerals/silicate/cordieri/cordieri.htm
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Мінералы магнію Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Мінералы жалеза