Мікалай Аляксандравіч Карначонак (, вёска Баркі 1-я, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1942).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Пасля заканчэння Баркоўскай пачатковай школы паступіў у Старасельскую школу.

У 1936 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Оршу. Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941). Працаваў майстрам на Аршанскім мясакансервавым камбінаце.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Сталінградскім і Паўднёва-Заходнім франтах. Камандзір авіяцыйнага знішчальнага звяна. Член ВКП (б) КПСС з 1942 года.

Лейтэнант М. А. Карначонак да сярэдзіны ліпеня 1942 года выканаў 349 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў 10 варожых самалётаў праціўніка.

Загінуў 22 верасня 1942 года ў баі ў раёне пасёлка Катлубань Сталінградскай вобласці РСФСР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, званнем Герой Савецкага Саюза (пасмяротна)Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза начальствующему составу Красной Армии» от 23 ноября 1942 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1942. — 12 декабря (№ 44 (203)). — С. 1..

Памяць У гонар Мікалая Карначонка названы вуліцы ў Оршы і Шклове. На тэрыторыі Аршанскага мясакансервнага камбіната ўсталяваны бюст героя. У Шклове штогод праходзіць Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Карначонка.

Літаратура

— С. 371 . — С. 118—119

Спасылкі

Фотаздымкі Карначонка ў 32 ГИАП

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шклоўскім раёне Катэгорыя:Героі Савецкага Саюза Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны