Аляксандр Фёдаравіч Карпан (, г. Стараканстанцінаў, Вінніцкая вобласць, Украіна - , Віцебск) — беларускі мастак, педагог. член Саюза мастакоў Беларусі з 1991 года.
Біяграфія Скончыў мастацка-гафічны факультэт ВДПІ імя С. М. Кірава ў 1979 годзе, выкладаў у ім. Вучыўся ў І. М. Сталярова і А. І. Мемуса. Стажыраваўся ў МДПІ імя У. І. Леніна ў К. М. Максімава і М. М. Растоўцава і ў Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбурга ў Д. І. Волкавай і М. М. Герасімава.
Творчасць Працы Карпана А. Ф. знаходзяцца ў зборах Полацкага гісторыка-архітэктурнага музея-запаведніка, Віцебскага мастацкага музея, аддзела культуры г. Нінбурга (ФРГ), Постхофа г. Нінбурга, аддзела культуры г.Вецлара (ФРГ), Саюза мастакоў г. Брэмен (ФРГ), таварыства беларуска-нямецкай дружбы г. Куксгафена (ФРГ), а таксама ў прыватных калекцыях Аўстрыі, Англіі, Беларусі, Бельгіі, Германіі, Грэцыі, Ізраіля, Італіі, Ірландыі, Канады, Кітая, Латвіі, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Францыі, Чэхіі і Эстоніі.
Дзве акварэлі Карпана А. Ф. падараваны Віцебскай епархіяй Найсвяцейшаму патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу. Удзельнік рэспубліканскіх пленэраў, прысвечаных Хруцкаму, Заранка, Драздовічу, Сікору, Быкаву і Барадуліну.
Удзельнік міжнародных акварэльных біенале ў гарадах: Каўнас (Літва), Санкт-Пецярбург, Петразаводск (Расія), Віцебск, Полацк (Беларусь). Узнагароджаны юбілейным медалём таварыства акварэлістаў Санкт-Пецярбурга.
Выстаўкі Нінбург (ФРГ) 1990г, 2007г, 2008 г. Брэмен (ФРГ) 1990 г. Варшава (Польшча) 1990 г. Масква (Расія) 1991 г. Вецлар (ФРГ) 1997 г. Франкфурт-на-Майне (ФРГ) 1997 г., 1998 г., 1999 г., 2000 г., 2001г, 2003 г., 2004 г., 2005 г., 2006г, 2007 г. Вілеурбан (Францыя) 1999 г., 2000 г., 20001 г., 2002г, 2003 г., 2004г, 2005 г., 2006 г.2007 г. Дзюсельдорф (ФРГ) 2005 г., 2006 г. Бад-Рыбург (ФРГ) 2007 г. Полацк (Беларусь) 2007 г. 2009 г. 2011 г. Даўгаўпілс (Латвія) 2007 г. 2011 г. Каўнас (Літва) 2008 г. Петразаводск (Расія) 2008 г. Смаленск (Расія) 2008 г. Віцебск (Беларусь) 2000 г. 2001 г. 2002 г., 2004 г., 2005 г., 2006 г. 2007 г. 2008 г. 2009 г. 2010 г. 2011 г.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі