Надбароднік бязлісты (Epipogium aphyllum) — від шматгадовых раслін сямейства . Тыпавы від роду
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая сапрафітная расліна вышынёй 5—20 см. Карэнішча каралападобнай формы.
сцёблы светла-жоўтага колеру з чырвонымі палоскамі, крохкія. Лісце рэдукаванае да плёнкавых жаўтлявых лусках.
Суквецце — гронка. Кветкі жоўтыя, паніклыя, з ружовымі альбо пурпурнымі плямамі і светла-фіялетавай плямай. Звычайна размнажаецца вегетатыўна з дапамогай карэнішчаў, аплодненыя кветкі і насенныя каробачкі сустракаюцца вельмі рэдка.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Распаўсюджаны ў Еўропе, Малой Азіі. У Расіі шырока сустракаецца па ўсёй лясной зоне, у Сібіры толькі ў поясе паўднёвай тайгі і лесастэпавай зоне.
Расце ў вільготных хвойных і змешаных лясах. Звычайна жыве ў тоўшчы моху, выносячы вонкі толькі сцябло з кветкамі.
Доўгі час лічыўся зніклым відам для Беларусі, паколькі батанікі не знаходзілі яго на прасторах краіны з 1920-х гадоў. Аднак у 2009 годзе на тэрыторыі Браслаўскага раёна быў ізноў знойдзены адзінкавы асобнік10 самых примечательных дикорастущих растений Беларуси .
Экалогія
Міка-гетэратрофная расліна: пажыўныя рэчывы атрымоўвае з грыбоў, на якіх паразітуе. Расце ў букавых, дубовых і хваёвых лясах на ўрадлівых глебах.
Ахоўны статус
Расліна абаронена ў многіх месцах, яна з’яўляецца выключна рэдкай і не павінна быць выдалена з асяроддзя пражывання або парушанаяEctomycorrhizal Inocybe species associate with the mycoheterotrophic orchid Epipogium aphyllum but not its asexual propagules .
У Беларусі і Расіі від з нявызначаным статусам. Занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, Чырвоную кнігу Расіі і шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі. Вымірае ў сувязі з асушваннем балот і высечкай лесу.
Літаратура
Спасылкі
Надбородник безлистный — Epipogium aphyllum (F. W. Schmidt) Sw. // Красная Книга Российской Федерации
Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1814 годзе