Карл Іванавіч Гібенталь (, , Цвярская губерняЦяпер Кашынскі раён, Калінінская вобласць — ?) — беларускі ўрач, хірург, доктар медыцыны (1805).
Біяграфія К. І. Гібенталь нарадзіўся ў Кашынскім павеце Цвярской губерні. У 1805 годзе пасля вучобы ў Гётынгенскім і Марбургскім універсітэтах атрымаў ступень доктара медыцыны і прызначаны палкавым урачом у царскую армію. Браў удзел у паходах і баявых дзеяннях у 1805—1808 гг.
У 1811 годзе К. І. Гібенталь прыехаў у Мінск. Працаваў аператарам і інспектарам Мінскай (з чэрвеня 1811 па ліпень 1812 года) урачэбнай управы. Падчас Айчыннай вайны 1812 года служыў у Першай арміі Барклая-дэ-Толі, удзельнічаў у Барадзінскай бітве. Пасля заканчэння вайны працаваў аператарам Цвярской урачэбнай управы. 4 верасня 1816 года К. І. Гібенталь пераехаў у Віцебск. У Віцебску працаваў аператарам і інспектарам Віцебскай урачэбнай управы. Жыў у доме, які знаходзіўся паміж цяперашнімі дамамі № 4 і № 8 па вуліцы Талстога (былая Падзвінская).
Па яго просьбе 24 сакавіка 1839 г. К. І. Гібенталь быў звольнены з пасады інспектара Віцебскай управы і застаўся жыць у Віцебску, з’яўляўся ганаровым папячыцелем Віцебскай гімназіі (у 1845—1847 і 1853—1856 гг.).
Навуковая дзейнасць
Адным з першых у Еўропе ў пачатку 1812 года ў Мінску прапанаваў выкарыстаць гіпсавую павязку пры лячэнні пераломаў трубчастых костакЕ. М. Тищенко. Хирургия в медицине Беларуси XIX - начала XX века . Прапанаваў шэраг інструментаў для уралогіі, у тым ліку прыладу для бяспечнага драблення камянёў унутры мачавога пузыра. Аўтар навуковых работ па барацьбе з халерай і іншымі эпідэміялагічнымі хваробамі.
Літаратура
Большая медицинская энциклопедия. 3-е изд. В 30-ти т. Т.6. Гипотериоз—Дегенерация / Редколл.: Гл. ред. Б. В. Петровский. — М.:Советская энциклопедия, 1977. — С. 102. — 632 с., ил. Грыцкевiч В. Урач Карл Гибенталь // Вiцебскi сшытак. — Вiцебск. — 1997. — № 3. — С. 3—16. Шишанов В. А. К библиографии публикаций Карла Гюбенталя и о нём / В. А. Шишанов // Віцебскі край : матэрыялы II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 385-годдзю выдання «Буквара» Спірыдона Собаля, 24 лістапада 2016 г. — Віцебск. — : Нацыянальная б-ка Беларусі, 2017. — Т. 2. — С. 123—138, 313—325.
Спасылкі Минский доктор начал использовать гипс при переломах на 40 лет раньше российского хирурга Пирогова Здравоохранение Беларуси: Знаменательные и памятные даты. 2010 Ортопедия // Вялікая савецкая энцыклапедыя Гибенталь Карл Иванович
Катэгорыя:Уролагі Беларусі Катэгорыя:Хірургі Беларусі